Егіпет

Цяпер тураператар кансалідуе чартарныя праграмы ў напрамку Егіпта — у Хургаду і Шарм-эш-Шэйх. Акрамя Аэрабелсэрвіса, на рэйсах як аператары працуюць кампаніі Coral Travel, ANEX Tour, Fun&Sun Belarus (ex TUI Belarus) і іншыя.

Рэйс з Мінска ў Хургаду ажыццяўляецца раз на дзесяць дзён. З красавіка частата вылетаў трохі зменіцца — рэйсы будуць ажыццяўляцца раз на 9 і 12 дзён.

Палёты ў Шарм-эш-Шэйх да нядаўняга часу ажыццяўляліся тры разы ў тыдзень, цяпер — два разы. Магчыма, праграма будзе аптымізаваная, і паляцець з Мінска ў Шарм-эш-Шэйх таксама можна будзе 1 раз на 10 дзён.

Карэктывы ў праграмы ўносяцца пастаянна. Пасля закрыцця для палётаў поўдня Расіі, самалёты з Мінска ў Егіпет лётаюць па досыць працяглым маршруце — з аблётам праз Казахстан і дазапраўкай у Актау. Час у дарозе складае 8 гадзін 30 хвілін у адзін бок (з улікам пасадкі ў Казахстане). Даплата за такі аблёт складае 170 даляраў на аднаго чалавека.

Раней у Егіпет з Беларусі лёталі чартары, якія кансалідавалі тураператары «Тэз Тур» і Join UP, пасля 24 лютага гэтыя праграмы былі знятыя. «Тэз Тур» прыпыніў выкананне егіпецкіх праграм з 5 сакавіка па 15 красавіка, і пакуль інфармацыі пра далейшыя планы тураператара не паступала. Украінскі тураператар Join UP распаўсюдзіў апавяшчэнне аб надыходзе абставін непераадольнай сілы (форс-мажор).

Турцыя

Акрамя чартарнай праграмы ў Егіпет, на перыяд «высокага сезона Аэрабелсэрвіс плануе чартары ў Турцыю — падкрэсліваючы, што запланаваныя праграмы могуць зведаць змены ў сувязі з нестабільнай агульнай сітуацыяй.

Паводле планаў, 17 красавіка павінен стартаваць першы чартар Аэрабелсэрвіса ў Анталью. Усяго ў красавіку запланавана 5 рэйсаў з Мінска на гэты турэцкі курорт. З мая — колькасць рэйсаў будзе павялічаная.

«Пакуль невядома, ці будуць аблёты па шляху ў Турцыю і звязаныя з гэтым даплаты», — каментуе тураператар. Калі ў рэгіёне будзе па-ранейшаму неспакойна, то з улікам аблёту час у палёце з Мінска да Антальі складзе 6 гадзін 5 хвілін туды і — 5 гадзін 50 хвілін па шляху назад. Прамежкавыя пасадкі і дазапраўкі не плануюцца.

«Паглядзім па загрузцы — распавядаюць у Аэрабелсэрвісе. — Спадзяёмся, усе разам, агульнымі намаганнямі, адолеем хаця б мінімальную праграму». Акрамя палётаў у Анталью, Аэрабелсэрвіс таксама заявіў чартарныя праграмы на такія турэцкія курорты, як Бодрум, Ізмір, Даламан (са стартам ланцужкоў у канцы мая).

Паводле інфармацыі, прадстаўленай кампаніяй «Тэз Тур», палётная праграма кансалідатара ў Анталью з Мінска стартуе 17 красавіка.

Акрамя чартарных праграм у Егіпет і Турцыю, Турфірмы таксама рэалізуюць туры на рэгулярных рэйсах «Белавія» ў Грузію і ААЭ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0