У яго на нумарах машыны былі рамкі з арнаментам і маленькай Пагоняй. У РУУС на яго склалі пратакол па артыкуле 19.1 КаАП (дробнае хуліганства). Станіслава арыштавалі на 15 сутак.

На судзе ён распавёў, што ў РУУСе глядзелі яго тэлефон і пыталі наконт удзелу ў пратэстах у 2020-м годзе. Супрацоўнікі знайшлі ў яго фотаздымак у архіве гісторый Інстаграма. На фотаздымку ён са сцягам на дарозе на першым Маршы 16 жніўня.

Пасля 15 сутак арышту Станіслаў на волю не выйшаў. Яго перазатрымалі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і 4 сакавіка перавялі ў СІЗА-1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0