«Прычына — занадта высокія страты ў асабовым складзе і тэхніцы. А таксама — адсутнасць якога-небудзь значнага прасоўвання па ўсіх напрамках. Усё гэта не атрымліваецца хаваць ад сваёй аўдыторыі. Таму кіраўніцтва РФ спрабуе выкарыстоўваць іншую тактыку», — напісаў дарадца Офіса прэзідэнта Міхаіл Падаляк у сваім тэлеграм-канале

«Каб рэзка зменшыць колькасць страт да прымальнага (з прапагандысцкага пункта гледжання) узроўня. І не атрымліваць некалькі сотняў загінулых кожны дзень, у тым ліку камандзіраў найвышэйшага і сярэдняга звяна. Адбываецца частковы акоп расіян на занятых рубяжах, а такая канцэнтрацыя сіл і сродкаў разбурэння вакол нашых вялікіх гарадоў для стварэння ў іх наўмысных шматтысячных гуманітарных катастроф», — піша Падаляк.

Ён падкрэсліў, што гэтая тактыка — ваеннае злачынства і злачынства супраць чалавечнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0