Джон Саліван падчас брыфінгу. Фота: AP.

Джон Саліван падчас брыфінгу. Фота: AP.

Саліван анансаваў дзеянні, якія Злучаныя Штаты будуць рабіць сумесна з іншымі сусветнымі лідарамі падчас паездкі прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ў Брусель у чацвер.

Што канкрэтна будзе ў новым пакеце санкцый, Саліван не сказаў. Але ў той жа час адзначыў: 

«Я скажу, што адным з ключавых элементаў будзе засяроджанне не толькі на дадаванні новых санкцый, але і на забеспячэнні сумесных намаганняў, накіраваных на барацьбу з парушэннем санкцый, на любой спробе любой краіны дапамагчы Расіі падарваць, аслабіць або абысці санкцыі».

Будуць і новыя санкцыі, дадаў Саліван, але «вялікая частка ўсяго гэтага тычыцца эфектыўнага выканання ранейшых, улічваючы ўрокі, якія мы вынеслі ў іншых абставінах, калі мы фактычна ўводзілі санкцыі супраць краін».

Байдэн мае намер далучыцца да сусветных лідараў на пазачарговым саміце НАТА ў чацвер, а таксама на пасяджэнні «Вялікай сямёркі» і Рады Еўропы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0