«У Беларусі адчуваю сябе ў бяспецы. Спакойна, падабаецца ў краіне. Сёння адчуваю змешаныя пачуцці. Рады, таму што Беларусь праявіла клопат пра мяне. Засмучаны, таму што апынуўся ў такой сітуацыі, што ў роднай краіне паўсталі праблемы», — расказаў Ньюман беларускім дзяржаўным СМІ.

Статус бежанца ў Беларусі грамадзяне краін Захаду просяць вельмі рэдка. Пра тое, што на гэта наважыўся Эван Ньюман, стала вядома ў лістападзе 2021-га. 

Ньюману 48 гадоў. Ён ураджэнец Каліфорніі, мае дваіх дзяцей, займаецца бізнэсам па вытворчасці сумак. На радзіме ў яго вельмі скандальная рэпутацыя. 

Двойчы судзімы, гандляваў марыхуанай, штурмаваў Капітолій з украінскім шалікам. Што вядома пра амерыканца, які просіць прытулак у Беларусі?

Цяпер цалкам верагодна, што Ньюмана захочуць напоўніцу выкарыстаць у антызаходняй прапагандзе. Нядаўна мы назіралі падобны прыклад такога кшталту — кейс дэзерціра з польскага войска Эміля Чэчкі. Нядаўна яго знайшлі павешанага, але дагэтуль ён аказаў беларускім уладам шмат прапагандысцкіх паслуг, намагаючыся прадставіць улады сваёй краіны арганізатарамі і выканаўцамі злачынстваў супраць чалавечнасці. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0