Здымак ілюстрацыйны. Фота: Андрэй Гудзенка / LIGA.net.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Андрэй Гудзенка / LIGA.net.

Асноўны змест прамовы Зяленскага:

«Мы ў розных дзяржавах і ў зусім розных умовах. Але пагроза ў нас адна — татальнае знішчэнне народа, дзяржавы, культуры і нават імя. Я хачу, каб вы задумаліся пра 24-га лютага, дзень пачатку ўварвання Расіі ва Украіну. Гэты дзень увайшоў у гісторыю двойчы, і абодва разы — як трагедыя для ўкраінцаў і для яўрэяў.

24 лютага 1920 года была заснаваная НСДАП, партыя, якая забрала мільёны жыццяў, якая знішчыла цэлыя краіны. Праз 102 гады, таксама 24 лютага, быў аддадзены загад аб уварванні Расіі на тэрыторыю Украіны.

Гэтае ўварванне, якое забрала тысячы жыццяў і якое зрабіла мільёны людзей выгнаннікамі. Нашы людзі цяпер раскіданыя па свеце, шукаюць бяспеку, як калісьці шукалі і вы.

Паслухайце, што кажа Крэмль — там гучаць нават тэрміны, якія гучалі ў нацысцкай Германіі.

Падчас Другой сусветнай вайны гэта называлася «канчатковым вырашэннем яўрэйскага пытання». А цяпер у Крамлі гэта называецца «канчатковае вырашэнне ўкраінскага пытання».

Народ Ізраіля, ты бачыў, як расійскія ракеты ўдарылі па Бабіным Яры, дзе пахаваныя больш за сто тысяч ахвяр Халакоста. У першы ж дзень рускія снарады ўдарылі па горадзе Умань, які наведваецца дзясяткамі тысяч яўрэяў штогод.

Упэўнены, што кожнае слова майго звароту ў вашых сэрцах адклікаецца болем, але ці можаце вы растлумачыць, чаму мы да гэтага часу звяртаемся да ўсяго свету па дапамогу, нават да вас звяртаемся па візу?

Абыякавасць забівае, разлікі часта памылковыя, а пасярэдніцтва можа быць паміж дзяржавамі, а не паміж дабром і злом.

Кожны ведае, што ваша супрацьракетная абарона магутная, ваша зброя моцная, вы можаце адстойваць інтарэсы свайго народа і вы можаце абараніць сёння жыццё украінцаў, украінскіх яўрэяў.

Можна доўга пытацца, чаму вы да гэтага часу не далі зброю або чаму не ўвялі санкцыі супраць Расіі? Але гэта будзе ваш выбар. Цяпер у вас ёсць выбар».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0