Расію 95% грамадзян Украіны лічаць «адназначна варожай», яшчэ 3% — «хутчэй варожай», яшчэ па 1% выбралі адказы «нейтральная» і «цяжка адказаць». Беларусь 52% і 32% украінцаў лічаць «адназначна» і «хутчэй» варожай.

У той жа час 77% апытаных лічаць, што справы ва Украіне ідуць у правільным кірунку. Толькі 14% пытрымліваюцца супрацьлеглага меркавання, 10% — не змаглі ацаніць сітуацыю. Ва ўсіх рэгіёнах і сярод усіх узроставых груп дамінуе ацэнка ўзятага кірунку як правільнага.

Вера ў перамогу застаецца на самым высокім узроўні: 93% апытаных вераць у тое, што Украіна можа адбіць напад Расіі. Упэўненасць у перамозе пераважае ва ўсіх рэгіёнах краіны.

Палова (47%) апытаных спадзяюцца, што Украіна зможа атрымаць перамогу ў вайне з Расіяй ужо ў найбліжэйшыя некалькі тыдняў. Чвэрць (23%) лічаць, што вайна працягнецца некалькі месяцаў. Толькі 12% думаюць, што вайна скончыцца праз паўгода—год ці больш. Тых жа, хто наогул не верыць у перамогу, практычна няма. 17% пакуль не змаглі адказаць на гэтае пытанне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0