Мяркуецца, што гэтыя ракеты запускаюцца са знішчальнікаў. Высокая верагоднасць, што гэта МіГ-31. Варта адзначыць, што ракеты змянілі траекторыю ў паветры, такога не было раней.
Відавочцы пішуць, што гук быў вельмі гучным, як быццам выбух, яго чулі ў Мазыры, Калінкавічах і нават Ельску. У некаторых людзей дрыжэлі вокны ў дамах і спрацоўвала сігналізацыя на машынах.
Выказваецца здагадка, што гэта можа быць гіпергукавы авіяцыйны ракетны комплекс 9-А-7660 «Кінжал» ці стратэгічная крылатая ракета Х-55 (РКВ-500). Але пацявярджэння гэтай інфармацыі пакуль няма.





