Галоўнае упраўленне разведкі Мінабароны Украіны піша, што мэта гэтай групы нязгоднай эліты — як мага хутчэй адхіліць Пуціна ад улады і аднавіць эканамічныя сувязі з Захадам, разбураныя з-за вайны ва Украіне.

У якасці пераемніка Пуціна яны разглядаюць дырэктара ФСБ Аляксандра Бортнікава. Цікава, што менавіта Бортнікаў нядаўна трапіў у няміласць да Пуціна. Афіцыйная прычына апалы кіраўніка ФСБ — фатальныя разлікі ў вайне супраць Украіны.

«Бортнікаў і яго ведамства адказвалі за аналіз стаўлення ўкраінскага насельніцтва і магчымасцяў украінскай арміі.

Вядома, што Бортнікаў і некаторыя іншыя ўплывовыя прадстаўнікі расійскай эліты разглядаюць розныя варыянты адхілення Пуціна ад улады. У прыватнасці, не выключанае атручэнне, раптоўнае захворванне або любая іншая «выпадковасць», — паведамляе ўкраінская разведка.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0