«І я хачу, каб хутчэй спыніўся гэты канфлікт. За гэта [антываенную пазіцыю] людзей саджаць нельга, за гэта караць людзей нельга», — яго цытата.
Па звестках «Вясны», толькі 27-28 лютага было затрымана больш за 900 чалавек — 616 з іх адправілі на суткі.
Затрыманні працягваюцца і цяпер. Па словах тых, хто выходзіць з ізалятараў, затрыманых на антываенных акцыях жорстка збіваюць і катуюць: людзей білі дубінкамі і галавой аб аўтазак, ламалі рэбры і залівалі газам.
«Вывеў жанчыну ў іншы пакой і ўдарыў галавой аб сцяну». Выкладчыца Наталля Дуліна расказала пра сваё зняволенне на Акрэсціна
«На Акрэсціна амаль уся камера была беларускамоўная. А магілёўская турма нагадвала канцлагер». Журналістка пра 15 сутак за кратамі





