Жыхара Краснадара затрымалі за плявок у плакат з літарай Z. Здаў яго рэгістратар з суседняга аўтамабіля
32-гадовы краснадарац Аляксандр убачыў плакат з літарай Z, калі праязджаў па вуліцы Школьнай. Ён выйшаў з аўтамабіля, каб плюнуць у гэты плакат. Ягоныя дзеянні зафіксаваў рэгістратар, усталяваны на суседнім аўтамабілі, пішуць расійскія СМІ.
Фота ілюстрацыйнае.
У выніку на мужчыну склалі пратакол па новым адміністрацыйным артыкуле «Публічныя дзеянні, накіраваныя на дыскрэдытацыю выкарыстання Узброеных сілаў РФ».