У швейцарскіх банках захоўваецца больш за 200 мільярдаў даляраў расійскіх бізнэсменаў, выведзеных у афшоры
Швейцарская асацыяцыя банкіраў (Swiss Bankers Association, SBA) заявіла, што ў фінансавых установах краіны знаходзяцца актывы расійскіх бізнэсменаў, выведзеныя ў афшоры, на агульную суму ад 150 мільярдаў да 200 мільярдаў швейцарскіх франкаў (прыкладна 213 мільярдаў даляраў).
Фота: flickr.com
Як адзначае Reuters, па-першае, агучаная сума значна большая, чым раней лічылася.
А па-другое, гаворка ідзе пра вельмі рэдкі выпадак, калі швейцарскія банкі, якія славяцца канфідэнцыйнасцю, раскрываюць падобныя звесткі пра кліентаў.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ