Скрыншот з інтэрв'ю 

Скрыншот з інтэрв'ю 

— Чым усё скончыцца і калі? — запытаўся Гардон.

— Два рашэнні зараз ёсць. Першае — калі на перамовах, якія даволі паспяхова зараз праходзяць, можа быць усё вырашана ў кароткія тэрміны. Тыдзень-два. З вывадам расійскага войска, як мінімум вяртанне на пазіцыі на 23 лютага.

Або другі варыянт — яны назапасяць рэзервы, зразумеюць, што не атрымаецца з намі дамовіцца, і тады будзе яшчэ адна спроба наступу. Яны наскрабуць гэтыя 10-15 тысяч войскаў з дапамогай сірыйцаў, кухараў, пісараў. Яшчэ тыдзень нам спатрэбіцца, каб іх перамалоць. І тады ўжо ўсё. Калі пойдзе па другім варыянце — гэта можа быць да канца красавіка, то-бок яшчэ месяц.

— На што Украіна можа пайсці на перамовах, што мы гатовыя аддаць?

— Мы не гатовыя аддаваць нічога. Ёсць вельмі дакладнае разуменне, што калі мы атрымаем меней, чым мелі да пачатку вайны, — для нас гэта параза. На паразу ніхто тут не згодны.

— Пуціну трэба нешта прад’явіць расійскаму грамадству, каб яго не паставілі да сценкі.

— Яму будзе што прадаць. Яны змогуць выйсці і сказаць, што дамагліся дэмілітарызацыі Украіны. Яны ж рэальна нанеслі нам страты — гэта праўда. Ён можа прад’явіць, што аб далучэнні да НАТА ўжо няма гаворкі. Тут усё вельмі проста, гэта не наша пазіцыя, гэта НАТА не хоча нас прымаць. Для яго гэта вельмі сур’ёзны пакет.

— Калі расіяне скажуць: «Прызнайце Крым, адмоўцеся ад Данбаса ў рамках Данецкай і Луганскай абласцей», — мы на гэта можам пайсці?

— Я не думаю, што мы на гэта пойдзем. Але ёсць розныя механізмы. Я проста разважаю. Ёсць версія сумеснага кіравання пад міжнародным пратэктаратам альбо наогул пад міжнароднай адміністрацыяй непасрэдна. Ёсць шмат варыянтаў, я думаю, наша дыпламатыя дасць рады.

— Кіеў мы не здамо?

— Зараз аператыўная абстаноўка на фронце такая. Расійскія камандзіры зразумелі, што наступаць у пяці месцах у адзін момант — гэта вельмі кепская задума і кінулі асноўныя сілы на Марыупаль і Мікалаеў. Асноўныя ў іх сілы на поўдні, Кіеў — практычна нікога не засталося.

Я як вайсковец магу сказаць: ім няма чым наступаць на Кіеў. Колькі рэзерваў яны не нашкрэблі, наступ на Кіеў — гэта чыстае самагубства.

Дзякуючы гераічнаму супраціву Сумаў і знішчэнню сумскімі партызанамі, тэрабаронай, войскамі, цывільным насельніцтвам тэхнікі. Яны не прапусцілі на Кіеў вельмі вялікія сілы ворага. Калі б яны праскочылі, вось тады былі б баі ў Кіеве. Тое ж самае Чарнігаў. Яны сваім гераічным супрацівам спынілі ворага — гэта ўсё кіеўская групоўка. Харкаў і Харкаўская вобласць нанеслі ім [рускім войскам] такія страты, што яны ўжо з-пад Кіева былі вымушаныя войскі перакідаць.

Практычна можам сказаць: Сумам, Харкаву, Чарнігаву і Кіеву зараз, з ваеннага пункту гледжання, небяспекі няма. Зразумела, што будуць абстрэлы, гарантавана будуць удары ракетамі, але небяспекі гарадскіх баёў няма. Прынамсі, да пошуку імі рэзерваў.

— Як сябе павялі нашыя алігархі?

— Яны павялі сябе на дзіва патрыятычна. Ахметаў у першы ж дзень заявіў, што ён на баку ўкраінскага народа, што будзе дапамагаць і гэтак далей. Нават Навінскі загаварыў па-ўкраінску, заклікае згуртавацца супраць агрэсара. Усе хутка зразумелі, чым небяспечна быць прарасійскім. Людзі ўсё бачаць і ацэнку дадуць адпаведную.

— Ці ёсць надзея, што амерыканцы закрыюць украінскае неба?

— Я думаю, што мы закрыем неба. Нам проста патрэбная зброя.

— Мы пераможам?

— Мы ўжо перамаглі, пытанне ў тым як будзе аформлена нашая перамога і іх параза.

Чытайце таксама:

Financial Times: Расія гатовая вывесці войскі з Украіны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0