Фота: AP

Фота: AP

Зяленскі адзначыў, што хоць раней і ішла гаворка пра тое, што дзверы ў НАТА адкрытыя, цяпер зразумела, што Украіне туды не ўвайсці.

«Зразумела, што Украіна не з'яўляецца членам НАТА. Мы гэта разумеем, мы адэкватныя людзі. Гадамі мы чулі пра нібыта адчыненыя дзверы, але ўжо пачулі таксама, што нам туды не ўвайсці. Гэта праўда, і гэта трэба прызнаваць. Я рады, што наш народ пачынае гэта разумець і разлічваць на сябе і на нашых партнёраў, якія нам дапамагаюць», — заявіў Зяленскі.

Разам з тым прэзідэнт Украіны адзначыў, што Кіеву патрэбныя новыя фарматы ўзаемадзеяння з Захадам і асобныя гарантыі бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0