Суддзя — Валянціна Зенькевіч. Абвінаваўца на судзе — сумнавядомая Аліна Касьянчык.

Касьянчык заявіла хадайніцтва зрабіць пасяджэнне закрытым, бо ў матэрыялах справы маецца інфармацыя з «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналаў. 

Перад закрыццём працэсу Яўген паспеў пацікавіцца курсам рубля і паіранізаваць, што незадоўга да затрымання планаваў пераехаць у Кіеў. Таму цяпер лічыць, што пакуль можна і пасядзець, бо іначай давялося б ваяваць. 

Чытайце таксама: Яўген Бабак: На цуд не спадзявайцеся, мне яшчэ сядзець доўга

Бабак стаў вядомы тым, што ў жніўні 2020-га ініцыяваў праверку людзей у форме ДАІ, якія збілі байкераў ва Уруччы ноччу 11 жніўня. Праверцы, аднак, не далі ход, а самога Бабака прымусілі звольніцца.

10 чэрвеня 2021 года кватэру Бабака разграмілі, а яго арыштавалі. Спачатку на суткі, а потым і па крымінальным артыкуле. 

Яўген перадае прывітанне ўсім, хто яго падтрымлівае, кажа, што ў яго ўсяго хапае, а калі ёсць жаданне ахвяраваць яму, то лепш накіраваць гэтыя сродкі на дапамогу дзецям з праграмы UNIHELP.  Рэкламу з просьбай падтрымкі ад сем'яў ён часта бачыць па тэлевізары ў камеры. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0