«Мы не маглі сказаць грамадству, што будзе вайна. Гэта было недапушчальна, таму што гэта была адна з тактык Расійскай Федэрацыі, каб тут пачаўся хаос», — растлумачыў ён.

Чыноўнік дадаў, што ўлады выразна зразумелі, што ўварванне расійскіх войскаў адбудзецца, але зусім не былі гатовыя да таго, што гэта адбудзецца з боку Беларусі.

«Такога ўдару ў спіну мы не чакалі. Мы не чакалі, што яны пойдуць па ўсіх франтах. Гэта была нечаканасць», — прызнаў сакратар РНБА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0