Паводле звестак МУС, мужчына «планаваў вывядзенне з ладу сістэм, якія забяспечваюць бяспеку чыгуначнага руху».
МУС паведамляе, што да абсталявання мужчына меў доступ па родзе дзейнасці, бо працаваў у структуры Беларускай чыгункі.
Дзеянні віцябляніна кваліфікаваныя следчым як падрыхтоўка да акта тэрарызму, распачатая крымінальная справа.