Мінздароўя: За суткі — 1662 выпадкі кавіду
Мінздароўя паведамляе, што за мінулыя суткі зафіксаваныя 1662 выпадкі заражэння каранавірусам, а выпісаныя 1377 чалавек. Учора паведамлялася пра 1876 выпадкаў.
Агулам, з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 931 002 чалавекі са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравеў 923 241 пацыент.
За мінулыя суткі памерлі 16 чалвек (за ўвесь час 6 566), выкананыя 20 032 тэсты.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ