Крыніца: DaLiu / depositphotos.com

Крыніца: DaLiu / depositphotos.com

Таксама для грамадзян Беларусі спыняецца прыём і апрацоўка заяў на доўгатэрміновае і сталае жыхарства ў Чэхіі.

Як заявіў міністр замежных спраў Ян Ліпаўскі, такое рашэнне з'яўляецца рэакцыяй на расійскае ўварванне ва Украіну, у якім, па словах кіраўніка чэшскай дыпламатыі, удзельнічае і Беларусь.

Але ёсць і выключэнне — «выпадкі гуманітарнага характару». І гэта пакідае надзею на тое, што ад новай чэшскай візавай палітыкі, якая, верагодна, можа быць падхопленая і іншымі краінамі, не будуць цярпець тыя беларусы, якія мусяць шукаць у вольным свеце абароны ад рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі.

Акрамя таго, Ян Ліпаўскі таксама паведаміў, што Чэхія працуе над закрыццём генеральных консульстваў у Санкт-Пецярбургу і Екацярынбургу, што было ўхвалена ўрадам на мінулым тыдні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?