Андрэй Скурко, Ягор Марціновіч. Фота: Спутнік
Сёння, 3 сакавіка, па справе нашаніўцаў працягвалі апытваць сведкаў.
Было гэта так. Выклікалі сведку-пашпартыстку, і задалі ёй пытанне, ці не з’яўляюцца абвінавачаныя ёй сваякамі. Яна стала пільна ўглядацца ў твары хлопцаў, яны засмяяліся, нехта ў зале таксама засмяяўся. Суддзя ўсіх прысутных за гэта выгнала, фактычна зрабіўшы пасяджэнне закрытым.
У пятніцу ў судзе будуць вывучаць пісьмовыя матэрыялы.
Нагадаем, што рэдактары «Нашай Нівы» Андрэй Скурко і Ягор Марціновіч зняволеныя з ліпеня 2021 года, разам з дзясяткамі іншых журналістаў. Усяго ў Беларусі — некалькі тысяч палітвязняў.