Паглядзелі, што можна купіць у «Белавіі».

Возьмем Грузію. У Тбілісі найбліжэйшы рэйс, на які яшчэ засталіся квіткі, — на 30 сакавіка, у Батумі — на 1 красавіка, у Кутаісі — на 30 сакавіка. Цана на ўсе кірункі — 470 даляраў. Для параўнання: на май квіткі ў Батумі прадаюцца за 150-200 даляраў.

Далей Турцыя. У Стамбул можна паляцець не раней за 17 сакавіка. Цана на квіток — 600 даляраў. Калі браць на канец сакавіка, то ёсць варыянты за 495 даляраў. У маі такі ж рэйс каштуе каля 230 даляраў.

У Анталью прадаюцца квіткі на 6 сакавіка за астранамічныя 1700 даляраў. Гэта ўсё, што засталося — бізнэс-клас з вельмі доўгай перасадкай у Маскве. На канец сакавіка ёсць варыянты за 455 даляраў.

Ёсць рэйсы ва Узбекістан. У Ташкент можна купіць квіток хоць на заўтра — за 475 даляраў. Калі браць праз тыдзень, то ёсць варыянты за 245 даляраў, але амаль з дзённай перасадкай у Маскве. Прамыя рэйсы ў маі ўжо таннейшыя — па 195 даляраў на чалавека.

Найліжэйшы даступны рэйс у Арменію — у Ерэван — на 11 сакавіка. Каштуе ён 420 даляраў. У красавіку ў гэты горад прамым рэйсам з Мінска можна паляцець за 200 даляраў, у маі — ужо за 100.

А вось што ў кірунку Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. У Абу-Дабі квіткі прадаюць за 632 даляры — праз Маскву на 7 сакавіка. У канцы месяца такія ж рэйсы (ці нават з карацейшай перасадкай) абыдуцца ў 400 даляраў на чалавека.

Квіткі ў Дубай на бліжэйшыя дні (гэта з 7 сакавіка) прадаюць за 570 даляраў. Калі купляць на пазнешыя даты ў сакавіку, то гэта каля 300 даляраў.

На сайтах па пошуку авіяквіткоў, дзе сабраныя прапановы ад розных кампаній, можна знайсці таннейшыя варыянты. Праблема ў тым, што гэта маршруты з некалькімі перасадкамі, асобныя з іх разлічаныя на два дні.

Напрыклад, у Тбілісі з Мінска 12 сакавіка можна вылецець за 283 даляры. Але — тры перасадкі (у Маскве, Растове-на-Доне і Баку) і два дні шляху. У Батумі за 279 даляраў вылет 16 сакавіка. І зноў жа — два дні дарогі і дзве перасадкі (у Краснадары і Стамбуле).

Чытайце таксама:

Вайна ва Украіне. Дзень восьмы АНЛАЙН

«Да 80% усёй беларускай ІТ-галіны знікне». Тысячы праграмістаў з сем'ямі бягуць з Беларусі проста ў гэтыя хвіліны

«Імёны перапісвалі ўручную». Пасажыры расказаюць аб праблемах на чыгунцы

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?