Фота: інстаграм спартоўкі

Фота: інстаграм спартоўкі

«Учора я атрымала дзве адмовы ў прыёме на працу праз мой беларускі пашпарт. Мы ўжо высвятлялі ўмовы і гэтак далей, але паколькі я беларуска, яны не могуць узяць мяне на працу.

Яшчэ раз хачу сказаць — большасць беларусаў супраць вайны. У Беларусі беларусаў ужо шмат год не чуюць. Нашы галасы не былі пачутыя ні ў 2020-м годзе, ні раней, ні цяпер.

У 2020 годзе ўвесь свет сачыў за масавымі пратэстамі напярэдадні і пасля прэзідэнцкіх выбараў, Беларусь стала краінай моцных жанчын, якія былі лідарамі пратэстаў. Усе часопісы і газеты публікавалі фотаздымкі смелых беларусак з кветкамі.

Пратэсты ў Беларусі былі і ў 2010, 2007, 2006, 2004, 2002 гадах і гэтак далей, і да таго падобнае.

Я беларуска, і я хачу быць пачутай», — эмацыйна напісала ў Інстаграме гімнастка.

Меліціна патлумачыла «Нашай Ніве», што не можа агучыць назвы клубаў, якія ёй адмовілі, і падрабязнасці, бо гэта былі канфідэнцыйныя размовы.

«Гэта ўжо не мае значэння на фоне таго, што адбываецца з Украінай. Я да гэтага гатова. Гэта тое, з чым усе сутыкнуцца, рана ці позна», — сказала спартоўка.

Гэта сапраўды не першы падобны выпадак, які з ёй здарыўся за апошнія дні. Нядаўна яе запрасілі выступіць у гала-канцэрце на міжнароднай арэне. А пасля Меліціна атрымала паведамленне, што арганізатары ацэньваюць наступствы, якія можа мець турнір, пасля апошняга рашэння ЕС наконт спартоўцаў з Расіі і Беларусі. Пасля ёй сказалі, што спытаюць у Міжнароднай асацыяцыі гімнастыкі, ці зможа яна выступіць, але адказу так і не прыйшло.

«Гэта будзе так. Яны не будуць праглядаць вашу біяграфію ці старонку ў інстаграме, падтрымліваеце вы ці не вайну, урад, гвалт і гэтак далей.

Яны проста бачаць ваш пашпарт і нацыянальнасць і прымаюць рашэнні.

Для іх не мае значэння, што я стаяла на другім баку, падтрымлівала праўду і людзей, страціла з-за гэтага працу.

Проста таму, што я беларуска.

І ведаеце, што? Я не выключаю, што гэта наша віна. Ведаеце, як у спорце, калі ты не выйграў — ты зрабіў недастаткова. Ці нешта яшчэ не зрабіў.

Гэта жахліва, але гэта ўжо так», — напісала Меліціна.

Чытайце таксама:

Меліціна Станюта: Куды падзеўся закон, які нас ахоўвае

АНТ зняла з эфіру праграму Меліціны Станюты. Усе ўсё разумеюць

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
7
Абуральна
0