Так, з 1 сакавіка цэны за 1 літр паліва будуць наступнымі:
АІ-92-К5 — Еўра — 2,02 руб.
АІ-95-К5 — Еўра — 2,12 руб.
АІ-98-К5 — Еўра — 2,34 руб.
Дызель — 2,12 руб.
Як растлумачылі ў «Белнафтахіме», падаражанне адбываецца праз рост цэнаў нафты і нестабільнасці на валютным рынку. Нагадаем, апошні раз павышэнне было ў лістападзе.