«Дзяржаўны дэпартамент ЗША прыпыніў працу амбасады ў Беларусі», — гаворыцца ў паведамленні. Таксама знешнепалітычнае ведамства дазволіла выехаць частцы супрацоўнікам амбасады ЗША ў Расіі. Гэта тычыцца тых, хто не працуе «ў надзвычайнай сітуацыі» і членаў іх сем'яў.

Дзярждэп растлумачыў, што гэтыя крокі зробленыя праз праблемы з бяспекай, звязаныя з «несправакаваным і неапраўданым нападам расійскіх узброеных сіл на Украіну».

26 лютага Дзярждэп рэкамендаваў грамадзянам ЗША неадкладна пакінуць Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0