Аляксей Рэзнікаў.

Аляксей Рэзнікаў.

«Хачу звярнуцца да жыхароў Расійскай Федэрацыі. Асабліва — да жонак, маці, сябровак расійскіх салдат і афіцэраў.

За некалькі дзён інтэрвенцыі ва Украіну будзе знішчана столькі ж расійскіх вайскоўцаў, колькі за дзве чачэнскія войны. Тысячы. Тысячы.

Кіраўнік Расіі стаў забойцам. Забойцам не толькі ўкраінцаў, але і расіян. Мы ведаем, што цяпер у войска ва ўсёй Расіі тэрмінова забіраюць зусім хлапчукоў. Што рыхтуюцца перакінуць прызыўнікоў без мінімальных баявых навыкаў. Што кантрактнікам не распавядаюць, куды яны накіроўваюцца насамрэч. І што іх чакае.

Схавайце сваіх блізкіх, калі яны вам дарагія.

Не адпраўляйце іх на немінучую смерць! Іх будуць забіваць з кожнага акна ў кожным з украінскіх гарадоў. Выходзьце на вуліцы. Патрабуйце спыніць вайну.

Патрабуйце вывесці расійскую армію з Украіны. Не бойцеся! Праўда на вашым баку. Цяпер вы ўсё яшчэ можаце змяніць, каб не шкадаваць потым».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0