«НАТА падтрымлівае Украіну, знаходзіцца ў блізкай каардынацыі з ЕС, а таксама партнёрамі па ўсім свеце, каб увесці жорсткія санкцыі супраць Расіі. Саюзнікі НАТА таксама доўгі час аказвалі практычную падтрымку, каб узмацніць Узброеныя сілы Украіны», — сказаў Столтэнберг.

Генеральнага сакратара наўпрост спыталі, ці плануе НАТА пасылаць войскі на тэрыторыю Украіны, на што ён адказаў, што

«НАТА будзе абараняць усіх сваіх саюзнікаў у выпадку нападу, і таму была павялічаная прысутнасць на ўсходніх флангах тысячамі вайсковых караблёў і самалётаў».

Калі яго другі раз запыталіся пра тое ж, ён адзначыў, што НАТА спрабавала перашкодзіць канфлікту, папярэджваючы аб планах Масквы і пагражаючы санкцыямі.

«Расія зачыніла дзверы для дыпламатычнага рашэння», — сказаў ён.

Пазней Столтэнберг дадаў, што НАТА не мае войскаў на тэрыторыі Украіны і не плануе накіроўваць.

Столтэнберг дадаў, што Паўночнаатлантычны альянс збірае тэрміновы саміт па відэасувязі, каб прыняць рашэнне аб далейшых дзеяннях.

Што да бягучых ваенных дзеянняў ва Украіне і агульнай міжнароднай і рэгіянальнай сітуацыі, то Столтэнберг адзначыў наступнае:

— Мэты Расіі не абмежаваныя Украінай, Расія дамагаецца адводу сіл НATА з Усходняй Еўропы;

— НАТА і Еўрасаюз маюць намер працягваць палітыку санкцый супраць Расіі, нават калі гэта будзе азначаць страты для іх саміх;

— Ваенная аперацыя Расіі ва Украіне не ўмацуе стратэгічную бяспеку Расіі;

— НАТА мае намер даць Украіне, Грузіі, Малдове і Босніі і Герцагавіне больш дапамогі для дэмакратыі;

— НАТА дадаткова размясціла на ўсходзе альянсу тысячы вайскоўцаў, больш за 100 самалётаў у высокай гатоўнасці, звыш 120 караблёў;

— НАТА працягне пастаўляць зброю Украіне, уключаючы сістэмы СПА.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру