Фота: «Спутнік»
«Сёння гэтага ўсплёску няма. Забяспечанасць сеткі гэтымі прадуктамі — ад 12 да 46 дзён гандлю. Пры неабходнасці гэтыя тавары ёсць у дастатковай колькасці ў вытворцаў Беларусі», — падкрэсліў ён.
Чыноўнік таксама адзначыў, што «Беларусь у прынцыпе можа забяспечыць сябе на спажывецкім рынку ўсім неабходным у дастатковай колькасці».
«Магчыма, з'явіцца недахоп крытычнага імпарту, кшталту асобных відаў свежай садавіны і гародніны. Але, думаю, і гэтае пытанне будзе вырашанае ў межах змененых лагістычных ланцужкоў», — сказаў ён.