Маці патізняволенага атрымала два адказы на свае скаргі ад адміністрацыі турмы №4 за подпісам начальніка Аляксандра Лаўэра.

У першым адказе значыцца, што Мікіта абвясціў галадоўку, яго паводзіны носяць «установачны, дэманстратыўна-шантажны характар, што ў наступстве можа нанесці шкоду яго здароўю». Родным хлопца прапаноўвалася ў пісьмовай форме паведаміць сыну пра неабходнасць спынення галадоўкі з мэтай захавання здароўя.

Пасля гэтага кіраўніцтвам быў дасланы ліст, дзе было ўказана, што першы адказ — памылковы. Быў дасланы другі адказ, у якім ужо адзначалася, што Мікіта спыніў галадоўку і на 25 лютага яго стан задавальняючы, за ім працягваюць назіраць медыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0