«У 4 гадзіны раніцы (паводле кіеўскага часу) расійскія войскі сталі наносіць ракетныя ўдары. Яны кажуць, што грамадзянскія аб'екты для іх не мішэнь. Гэта хлусня! — сказаў Зяленскі. — Мэта атакі — ціск на грамадства, на грамадзян Украіны».

Па яго словах, абаронцы краіны не дазволілі рэалізаваць аператыўную задуму па ўварванні ворага ў першы дзень вайны. На большасці кірункаў яго спынілі. Ідуць баі.

«Атака працягнулася, паколькі вораг палічыў, што мы стамімся. Але мы не стаміліся, — запэўніў Зяленскі. — Сілы супрацьпаветранай абароны абараняюць наша неба. Настолькі, наколькі гэта магчыма».

Ён зноў правёў параўнанне з Другой сусветнай вайной: «Жудасныя выбухі ў ранішнім небе над Кіевам. Бамбаванне, пашкоджанне жылых дамоў, пажары… Усё гэта нагадвае такі ж напад ў 1941 годзе».

Прэзідэнт Украіны падкрэслівае, што санкцый было недастаткова для прадухілення працягу атакі: «Мы абараняем нашу дзяржаву ў адзіноце, як і ўчора».

Зяленскі заклікае звычайных грамадзян да салідарнасці і ўзаемадапамогі. А таксама — аказваць супраціў ворагу.

«Ракеты «Калібр» бездапаможныя супраць нашай свабоды», — упэўнены Зяленскі.

Па яго перакананні, Расіі рана ці позна давядзецца пайсці з Украінай на перамовы і спыніць ўварванне: «Чым раней гэта адбудзецца, тым менш будуць страты самой Расіі».

Прэзідэнт Украіны звяртаецца да ўсіх, хто выйшаў на пратэсты ў РФ: «Мы вас бачым. Гэта значыць, вы нас пачулі. Гэта значыць, вы нам пачалі верыць. Змагайцеся за нас, змагайцеся супраць вайны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0