Міністэрства ўнутраных спраў Украіны пасля паведаміла, што варожы лятальны апарат быў збіты ўкраінскім СПА і ўпаў у Дарніцкім раёне Кіева, у мікрараёне Пазнякі каля дома па адрасе вул. Кошыца, 7а.
Па інфармацыі палітыка, дарадцы міністра ўнутраных спраў Антона Герашчанкі, у выніку збіцця расійскай крылатай ракеты над Кіевам загарэўся 9-павярховы жылы дом, яго тушаць ратавальнікі. Параненыя як мінімум тры чалавекі, адзін у цяжкім стане.
Вось рэшткі апарата, знойдзенага на месцы падзення.
Акрамя таго, прыблізна ў той жа самы час Памежная служба Украіны паведаміла пра ракетны ўдар у Запарожскай вобласці.
Тут было атакаванае памежнае падраздзяленне «Прыморскі пасад». Ёсць загінулыя і параненыя.
Таксама паветраная трывога абвешчаная ў Адэсе і Вінніцы.
А на Луганшчыне расійскія войскі штурмуюць горад Шчасце.