Згодна з указам, мабілізацыя павінна праводзіцца на працягу 90 сутак з дня ўступлення ў сілу гэтага ўказа на ўсёй тэрыторыі Украіны.

«Мабілізацыю правесці на тэрыторыі Вінніцкай, Валынскай, Днепрапятроўскай, Данецкай, Жытомірскай, Закарпацкай, Запарожскай, Івана-Франкоўскай, Кіеўскай, Кіраваградскай. Луганскай, Львоўскай, Мікалаеўскай, Адэскай, Палтаўскай, Ровенскай, Сумскай, Цярнопальскай, Харкаўскай, Херсонскай, Хмяльніцкай, Чаркаскай, Чарнавіцкай, Чарнігаўскай абласцей, горада Кіева», — гаворыцца ва ўказе.

Прызыў ваеннаабавязаных, рэзервістаў і прыцягненне транспартных сродкаў для забеспячэння патрэбаў вайсковых фармаванняў даручана ажыццявіць у аб'ёмах, вызначаных згодна з мабілізацыйным планам.

Генштабу Узброеных сілаў Украіны даручана вызначыць чарговасць і аб'ёмы прызыву ваеннаабавязаных, рэзервістаў і транспартных сродкаў нацыянальнай эканомікі у межах агульнага тэрміну мабілізацыі.

Кабінету міністраў даручана забяспечыць фінансаванне і прыняць у межах паўнамоцтваў іншыя захады, звязаныя з абвяшчэннем і правядзеннем усеагульнай мабілізацыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру