Улічваючы пагрозу, якую ўяўляе Расія, выдача аўтаматаў кіяўлянам вядзецца паводле спрошчанай працэдуры, толькі па пашпарце.

Паводле слоў Веніслаўскага, міністр унутраных спраў Украіны Дзяніс Манастырскі паведаміў, што толькі за некалькі гадзін вечара 24 лютага тысячы адзінак агнястрэльнай зброі былі выдадзеныя кіяўлянам. Яны змогуць выкарыстоўваць яе для абароны свайго горада.

Людзі гэтыя ўваходзяць у добраахвотніцкія фармаванні тэрытарыяльнай абароны, якія маюць выразную арганізацыйную структуру і падпарадкоўваюцца камандаванню Сілаў тэрытарыяльнай абароны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0