Паводле міністра, Украіна дае адпор расійскім акупантам больш за 16 гадзін, «узброеныя сілы, гвардзейцы, памежнікі, ратавальнікі, байцы іншых сілавых структур гераічна трымаюць абарону».

Да супраціву паступова далучаецца ўвесь народ. Тысячы грамадзян ужо сталі ў шыхты Сілаў тэрытарыяльнай абароны.

Цяжкія баі ідуць у Луганскай, Сумскай абласцях, на поўнач ад Кіева, няпростая сітуацыя на поўдні Украіны.

Крэмль рыхтуе новую хвалю нападаў, у тым ліку паветраны дэсант, але войска гатовае сустрэць яго. «Вораг не чакаў такога супраціву. Яго спынілі пад Харкавам. Прымусілі замаўчаць і адкінулі на многіх участках на ўсходзе. Расійскія акупанты ўжо здаюцца ў палон».

«Мы актыўна ўжываем узоры сучаснай зброі, атрыманай ад партнёраў. Яе будзе яшчэ больш. Свет пачынае ўводзіць санкцыі. У Расіі пачаліся антываенныя выступленні. Ужо заўтра расіяне даведаюцца пра кошт пуцінскага шаленства», — дадаў Рэзнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0