Фота: parliamentlive.tv

Фота: parliamentlive.tv

«Пуцін ніколі не зможа адмыць рукі ад крыві Украіны. І хоць Вялікабрытанія і нашы саюзнікі да апошняга спрабавалі знайсці дыпламатычнае рашэнне, я вымушаны зрабіць выснову: Пуцін з самага пачатку збіраўся напасці на суседнюю краіну, што б мы ні рабілі. Цяпер мы ведаем, хто ён: крывавы агрэсар, які верыць у імперскія захопы», — сказаў Джонсан.

Каб пакараць Пуціна за агрэсію супраць Украіны, вялікая сямёрка дамовілася максімальна павялічыць эканамічны ціск на Расію. Вялікабрытанія са свайго боку ўводзіць наступныя санкцыі:

  • усе найбуйнейшыя расійскія банкі будуць выключаныя з фінансавай сістэмы Вялікабрытаніі. Гэта пазбавіць іх доступу да фунтаў стэрлінгаў і клірынгавых плацяжоў праз Лондан,
  • плануецца поўнае і неадкладнае замарожванне актываў банка ВТБ. Буйным расійскім кампаніям і дзяржаве будзе забаронена прыцягваць фінансы або пазычаць грошы на рынках Вялікабрытаніі,
  • пад замарозку актываў патрапяць яшчэ сто фізічных і юрыдычных асобаў з Расіі,
  • авіякампаніі «Аэрафлот» забароняць лётаць у Вялікабрытанію,
  • будзе прыпыненае дзеянне экспартных ліцэнзій падвойнага выкарыстання, каб ахапіць тавары, якія можна выкарыстоўваць у ваенных мэтах,
  • за некалькі дзён Вялікабрытанія спыніць экспарт высокатэхналагічных тавараў і абсталявання для нафтаперапрацоўкі,
  • будзе ўведзены ліміт на дэпазіты, якія расіяне могуць трымаць на банкаўскіх рахунках Вялікабрытаніі.

Падобныя фінансавыя санкцыі будуць распаўсюджаныя і на Беларусь за яе ролю ў нападзе на Украіну.

Пры гэтым Джонсан падкрэсліў, што пытанне аб адключэнні Расіі ад міжбанкаўскай плацежнай сістэмы Swift «не здымаецца з парадку дня».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0