Ракетны ўдар па Браварах, 24 лютага 2022 г. Скрыншот «Новое время»

Ракетны ўдар па Браварах, 24 лютага 2022 г. Скрыншот «Новое время»

Ранкам яна прачнулася ад таго, што за вакном грыміць. Гэта была не навальніца, а гукі разрываў снарадаў.

У 16-павярховіку, дзе жыве беларуска, на падвальным паверсе знаходзіцца часовае укрыццё. 

«У нас там звычайна крамы. Мы сядзелі ў краме крафтавага піва, гэта проста глыбокі падвал», — дзеліцца Марыя.

Рашэнне спусціцца ў сховішча яна прыняла няхутка.

«У нас пад Браварамі вайсковая часць, і яе рана раніцай бамбілі, потым днём яшчэ раз. Я думала, два разы ў адно месца не падае. Але калі другі снарад ляцеў, і моцна страсанула дом, задрыжэлі вокны, тады мы пайшлі ўніз», — гаворыць беларуска.

З сабой жанчына захапіла дакументы, грошы, кофту і мульцікі для дачкі. Некаторыя жыхары дома ўжо з’ехалі, астатнія час ад часу таксама спускаліся ў сховішча:

«Асабліва ніхто не хацеў там заставацца доўга, усё ж такі замкнёная прастора, дзеці пачыналі капрызіць хутка. Не магу сказаць, колькі людзей там было. Хтосьці выходзіў сабак выгульваць, мужчыны выходзілі папаліць».

Пазней адключылі ліфты ў доме, таму, хто што паспеў прынесці, тое і меў з сабой.

Марыя правяла ў сховішчы пяць гадзін. Пасля яны з дачкой вырашылі з’язджаць з горада. Рэчы былі сабраныя яшчэ з папярэдняга дня.

Чытайце яшчэ:

Расія напала на Украіну АНЛАЙН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0