Намінальны сярэдні заробак, гэта значыць да вылічэння падаходнага падатку і страхавых узносаў, у студзені знізіўся на 197,5 рубля ў параўнанні са снежнем. Тады ён павялічыўся на 199 рублёў, але гэта было звязана з выплатай прэмій у канцы года.

Атрымліваецца, што ў студзені сярэдняя зарплата была ўсяго на 1,5 рубля вышэйшай за лістападаўскую, якая складала 1 476,3 рубля.

У даляравым эквіваленце намінальная зарплата ў першым месяцы года склала 572 даляры (па сярэднім курсе Нацбанка ў студзені).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0