Паводле ўкраінскіх памежнікаў, вайсковая тэхніка зайшла праз пункт пропуску «Вільча» (пункт на мяжы з Беларуссю). Украінскія памежнікі і вайскойцы вядуць бой.

 

Аддзел пагранічнай службы «Млачыўка» на Жытоміршчыне быў абстраляны з «Градаў», паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт Украіны.

Таксама з'явілася відэа, як два дзясяткі верталётаў ляцяць над пасёлкам Гостамель пад Кіевам. Мяркуючы па наяўнай інфармацыі, гэтыя два дзясяткі верталётаў вылецелі з тэрыторыі Беларусі. Верагодна, іх мэта — высадка дэсанту.

Больш навін у нашым АНЛАЙНЕ. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0