Марыя жыве ў шматпавярховым доме недалёка ад папулярнага сярод турыстаў раёна Аркадзія. Цяпер жанчына знаходзіцца ў кватэры з пажылымі бацькамі. Кажа, што раніцай у чацвер, 24 лютага, яна пачула гук выбуху: «На ўскраіне горада нешта бабахнула. Хоць гэта было ў аддаленні, стала страшна. Пасля паведамілі, што ўзарвалі склады».

Пазней з'явілася паведамленне, што выбух адбыўся на складах Ваенна-марскіх сіл Украіны. У сацсетках з'явілася адпаведнае відэа.

«Знайшла ў інтэрнэце, дзе найбліжэйшае бамбасховішча, — працягвае Марыя. — Гэта за дзесяць хвілін бегам. Я ведаю гэты будынак, але пакуль застаюся дома».

Па яе словах, жыхары горада паводзяць сябе па-рознаму. Многія не пайшлі на працу. Хтосьці стаў запасацца прадуктамі ў крамах, хтосьці — здымаць грошы з банкаматаў, хтосьці — запраўляць аўтамабілі.

«Побач знаходзіцца сезонны рынак з гароднінай і садавіной, — распавядае жыхарка Адэсы. — Там цяпер бачны хвост чаргі. А яшчэ пад акном з машын прадаюць цукеркі, селядзец ды іншыя прадукты. Гэта значыць, яны працуюць».

Таксама яна дадала, што ў панядзелак было адмененае дыстанцыйнае навучанне ў школах. Але цяпер яго абвясцілі зноў: кажуць, што да панядзелка заняткі не адновяцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0