«Вайна ніколі не была і не будзе метадам вырашэння канфліктаў і ёй няма апраўданняў», — падкрэсліваецца ў звароце.
Яго падпісалі амаль трыццаць журналістаў, сярод якіх Ілля Азар, («Новая газета»), Мар'яна Беленькая («Коммерсант»), Наталля Парцякова («Известия») і іншыя.
Праз некалькі гадзін спіс падпісантаў павялічыўся да дзевяноста. Прозвішчы далучыўшыхся пад зваротам працягваюць з'яўляцца.





