Людзі пешшу пераходзяць украінска-польскую мяжу ў Медыцы, Польшча. Гэтае і наступнае фота: BRYAN WOOLSTON / Reuters / Forum.

Людзі пешшу пераходзяць украінска-польскую мяжу ў Медыцы, Польшча. Гэтае і наступнае фота: BRYAN WOOLSTON / Reuters / Forum.

Як сведчыць чыноўнік, пункты прыёму бежанцаў з’явяцца на працягу некалькіх гадзін у Люблінскім і Падкарпацкім ваяводствах каля польска-ўкраінскай мяжы, піша businessinsider.com.pl.

Шэфернакер сведчыць, што ўсяго плануецца стварыць восем такіх пунктаў. Там бежанцы змогуць атрымаць ежу, медыцынскую і інфармацыйную дапамогу. Таксама польскія ўлады падрыхтавалі спецыяльны план на выпадак прыёму з Украіны параненых.

Пасля прыёму бежанцаў будзе чакаць размеркаванне па рэгіёнах краіны. 

Чыноўнік дадае, што польская мяжа застаецца адкрытай, і што бежанцы з Украіны будуць мець магчымасць атрымаць усю належную дапамогу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0