Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін абраў вайну, якая прывядзе да катастрафічных чалавечых ахвяр і пакут.

«Народ Украіны стаў ахвярай несправакаванай і неапраўданай атакі расійскіх сіл», — сказаў ён.

Амерыканскі прэзідэнт паабяцаў, што ЗША, саюзнікі і партнёры адкажуць на напад Расіі. Па яго словах, толькі Расія нясе адказнасць за смерці, якія прынясе ўварванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0