«Раніцай Пуцін абвясціў аб вядзенні спецыяльнай вайсковай аперацыі на Данбасе. Расія нанесла ўдары па нашай ваеннай інфраструктуры і нашых пагранічніках. У многіх гарадах Украіны былі чутныя выбухі. Мы ўводзім ваеннае становішча па ўсёй тэрыторыі Украіны», — сказаў ён.

Зяленскі дадаў, што «хвіліну таму» правёў размову з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам, і яны ўжо пачалі рыхтаваць міжнародную падтрымку.

«Сёння ад вас трэба — спакой, па магчымасці заставайцеся дома. Мы працуем, армія працуе, працуе ўвесь сектар бяспекі і абароны. На сувязі з вамі я буду пастаянна, СНБА, Кабінет міністраў. Хутка я зноў выйду на сувязь. Без панікі, мы моцныя, мы ўсіх пераможам, таму што мы — гэта Украіна. Слава Украіне!» — адзначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0