Фота: truba71.gmail.com / depositphotos.com

У размове з Пуціным турэцкі прэзідэнт заявіў, што Турцыя не прызнае крокаў, якія супярэчаць суверэнітэту і цэласнасці Украіны. Ён таксама падкрэсліў, што ваенны канфлікт нікому не прынясе карысці і заявіў, што Турцыя гатовая ўнесці ўклад у зніжэнне напружанасці і падтрыманне міру. 

А ў інтэрв'ю турэцкаму выданню Milliyet Эрдаган пракаментаваў абвастрэнне на ўкраінскіх межах і адзначыў, што дыпламатычны шлях у перамовах з Крамлём не атрымаў паспяховага развіцця:

«Макрон пабываў у Маскве, вынік вядомы. Далей накіраваўся Шольц, карціна таксама агульнавядомая. Заяўлялася пра хуткія перамовы Байдэна. Фактычна выніку няма.

Калі аналізаваць сітуацыю з пункту гледжання дзяржаў і структур, то на пярэднім плане застаецца толькі НАТА. Думаю, што блоку НАТА трэба нарэшце вызначыць выразную пазіцыю, зрабіць усё неабходнае. А то ўсе толькі і робяць, што гавораць, а рэальных крокаў няма».

Па яго словах, сітуацыя ля межаў Украіны можа быць крытычнай. Каментуючы канцэнтрацыю там расійскіх войскаў, Эрдаган сказаў:

«Для таго, каб прадбачыць далейшае развіццё падзей, не трэба быць прарокам».

Чытайце таксама:

Эрдаган прывітаў вайскоўцаў у Кіеве словамі «Слава Украіне»

Прэзідэнт Турцыі Эрдаган: Украіна моцная дзяржава, і Расія не асмеліцца яе акупаваць

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру