Мікіта Емяльянаў.

Мікіта Емяльянаў.

8 лютага сваякі паслалі яму 50-кілаграмовую пасылку, якую адміністрацыя калоніі не забірала два тыдні. Вядома, што супрацоўнікі магілёўскай пошты неаднаразова пасылалі ў калонію паведамленні з патрабаваннем забраць яе. Па дадзеных сайта Белпошты, пасылка была дастаўлена толькі 23 лютага — праз 15 дзён пасля адпраўкі.

Да 23 лютага Мікіта быў змешчаны ў карцар, дзе знаходзіўся 38 дзён запар. Са жніўня 2021 года гэта пяты раз, калі палітвязень прысуджаецца да сутак у карцары.

У жніўні—верасні мінулага года ён правёў у карцары 42 дні, у кастрычніку-лістападзе — 30 сутак, у снежні-студзені — 13 сутак, а цяпер — яшчэ 38.

3 лютага Мікіта ў знак пратэсту абвясціў сухую галадоўку. З-за дрэннага самаадчування ён пачаў піць ваду, але галадоўку не спыніў. Пакуль невядома, ці галадае ён яшчэ і цяпер, бо адвакат пакуль не меў магчымасці наведаць Мікіту.

Анархісты Мікіта Емяльянаў і Іван Комар 12 лютага мінулага года былі асуджаныя на 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму кожны. Іх прызналі вінаватымі ў пашкоджанні маёмасьці і незаконных дзеяннях з гаручымі рэчывамі ў групе па папярэдняй змове.

Гаворка ідзе пра дзве акцыі: у будынак суда кінулі лямпачку з фарбай, а ў будынак СІЗА — бутэльку з запальнай сумессю, якая ў выніку не загарэлася. Абедзве акцыі былі звязаныя з судом над анархістам Дзмітрыем Паліенкам і былі пратэстам супраць пераследу палітвязняў.

Пазней судовая калегія Мінгарсуда разгледзела апеляцыі і змяніла прысуд па некалькіх частках абвінавачвання. Выніковае пакаранне вызначана шляхам частковага складання: Емельянову — 4 гады, а Комару — 3,5 гады ўзмоцненага рэжыму. У студзені Комар выйшаў на свабоду па ўмоўна-датэрміновым.

27 студзеня Емяльянава пачалі судзіць па артыкуле 411 КК РБ («злоснае непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў папраўчай установы»). Яму пагражае яшчэ два гады пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0