Рыга. Фота toursoyuz.by

Рыга. Фота toursoyuz.by

Правілы ўезду ў Латвію зменяцца з 1 сакавіка. Уезд будзе магчымы для ўсіх катэгорый асоб. Турыстам трэба будзе мець сертыфікат аб вакцынацыі альбо выздараўленні ад COVID-19, сапраўдны ў ЕС, ці ж адмоўны тэст на кавід (ПЛР-тэст будзе дзейнічаць 72 гадзіны, антыген-тэст — 48 гадзін). Дзецям да 12 гадоў даведкі і тэсты паказваць не трэба.

Літва адкрыецца для турыстаў з 31 сакавіка. Прыезджым трэба будзе паказаць альбо сертыфікат аб вакцынацыі ухваленай у ЕС вакцынай, альбо ПЛР-тэст.

Літва прызнае сертыфікаты аб вакцынацыі вакцынамі Pfizer, Janssen, Moderna, AstraZeneca, Nuvaxovid (Novavax), Covishield (Oxford-AstraZeneca). У Латвіі ў гэтым спісе таксама Sinopharm, Sinovac, Covovax, Covaxin.

Для наведвання абедзвюх краін турыстам з Беларусі патрэбныя візы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0