Пасяджэнне РНБА. Фота president.gov.ua
Аб гэтым сказала «РБК-Украіна» намеснік старшыні фракцыі «Слуга народа» Яўгенія Краўчук.
«Гэта вельмі верагодна. У якіх менавіта рэгіёнах (уводзіць), вырашае Рада нацыянальнай бяспекі і абароны. Чакаем іх рашэння», — сказала яна.
Імаверна, гэта будзе тычыцца перш за ўсё падкантрольных Украіне частак Данецкай і Луганскай абласцей, а таксама імаверна, Кіева і вобласці, Харкаўскай і Херсонскай абласцей.
Згодна з законам, надзвычайнае становішча ўводзіцца максімум на 60 дзён з магчымасцю пралангацыі пры неабходнасці.
Таксама рэжым НС могуць увесці ў Днепрапятроўскай вобласці.
Чытайце таксама:
У Вярхоўную Раду Украіны ўнеслі законапраект аб закрыцці мяжы з Беларуссю
МЗС Украіны рэкамендавала сваім грамадзянам неадкладна пакінуць Расію
0
0
0
0
0
0