Украінскія ратавальнікі дасталі з-пад лёду мужчыну, які спрабаваў дастаць трох паліцэйскіх, якія спрабавалі дастаць рыбака
Супрацоўнікі ратавальнай службы ўкраінскага Дняпра дасталі з-пад лёду на аднайменнай рацэ пяць чалавек: рыбака, трох супрацоўнікаў паліцыі, якія спрабавалі яго выратаваць, і мясцовага жыхара, які спрабаваў выратаваць чацвярых папярэдніх.
Рыбак праваліўся пад лёд учора днём. Паліцэйскія спрабавалі выцягнуць яго, але праваліліся самі. На дапамогу ім прыйшоў мясцовы жыхар, але і ён апынуўся пад лёдам.
Усіх пяцярых даставалі 13 ратавальнікаў пры дапамозе пяці адзінак тэхнікі. Рыбак, які першым праваліўся пад лёд, памёр у машыне хуткай дапамогі.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ