Фота: Ivantsov / depositphotos.com

Фота: Ivantsov / depositphotos.com

Паводле паведамлення КДК,

«падчас спынення незаконнай дзейнасці крыптаабменніка, які выкарыстоўваўся для пераводу грашовых сродкаў з-за мяжы ў Рэспубліку Беларусь, устаноўленыя грамадзяне і арганізацыі, якія ажыццяўлялі фінансаванне незаконнай пратэснай дзейнасці».

Перавод і абмен крыптавалют рабілі, па версіі ДФР, жыхары Мінска і Еўрасаюза, у дачыненні да якіх распачата крымінальная справа. У 2020—2021 гадах, маўляў, на пастаяннай аснове з выкарыстаннем гэтага сэрвісу з-за мяжы пераводзіліся грашовыя сродкі ад фонда «BY_help» фонду «Краіна для жыцця», які пасля нібыта рабіў выплаты ўдзельнікам пратэстаў, а таксама «куратарам пратэсных акцый». Сродкі, што паступалі ў крыптавалюце, пераводзіліся ў наяўныя.

КДК сцвярджае, што

«ў цяперашні час работнікамі фінансавай міліцыі ўстаноўлена база дадзеных усіх грамадзян і арганізацый (як нашай краіны, так і замежных дзяржаў), якія карысталіся крыптаабменнікам для фінансавання незаконнага пратэстнага руху».

Крымінальныя справы заведзеныя ў дачыненні да двух чалавек, якія затрыманыя. 

Таксама абвяшчаецца, што ўстаноўленыя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія ажыццяўлялі грашовыя пераводы на адрас «экстрэмісцкіх фармаванняў» і тым самым падтрымлівалі іх дзейнасць.

Колькі ў гэтым праўды, а колькі жадання запалохвання — цяжка сказаць. Нешта падобнае раней ужо гучна абвяшчалася ў канцы кастрычніка 2021 года, і там таксама заяўлялася, што выявілі ледзь не ўсіх пагалоўна. Але на практыцы гэта аказалася не так.

Кіраўнік фонда BYSOL Андрэй Стрыжак пракаментаваў гэтую навіну для Zerkalo.io:

«Органы ўжо даўно заявілі пра выкрыццё нейкага крыптаабменніка. Чаму яны праз некалькі месяцаў зноў пра яго ўспомнілі і выдаюць за эксклюзіў, незразумела. Магчыма, такім чынам яны хочуць падкрэсліць сваю значнасць. Тады спецыяльна для іх адзначу, што BYSOL у прынцыпе не карыстаецца крыптаабменнікамі. З нашага боку забяспечана поўная бяспека ахвяравальнікаў».

Сузаснавальнік фонда ByHelp Аляксей Лявончык таксама адгукнуўся на гэтую навіну ў Фэйсбуку:

«Які ўжо раз чытаю, што «КДК ускрыў схемы паступлення нашых грошай у краіну». Не, не ўскрыў. І не ўскрые. Але вы можаце і далей рыць зямлю носам, паважаныя сябры з СК/КДБ/КДК і іншага. Напішыце Карач, можа яна вам выдуманай фактуры падкіне разам з Галузай. Вам ніколі не перарэзаць схемы пастаўкі нашых грошай».

Чытайце таксама:

КДК выявіў 5 крыптавалютчыкаў, якіх абвінавачвае ў фінансаванні пратэстаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0