Фота: depositphotos.com.

Фота: depositphotos.com.

Найперш, часнок дапамагае ад прастуды або грыпу.

Калі парэзаць або растаўчы зубчык часнаку, у ім ўтвараецца рэчыва аліцын, якое дапамагае расліне абараняць сябе ад шкодных мікраарганізмаў. Менавіта аліцын надае часнаку ўсе яго карысныя ўласцівасці.

Гэтая расліна мае антыбактэрыяльны і антыгрыбковы эфект, можа абеззаражваць паверхню органаў дыхання, зніжае крывяны ціск і дапамагае падтрымліваць узровень халестэрыну.

Для карысці часнок ядуць свежым: аліцын разбураецца пры награванні.

Часнок можна спажываць хоць кожны дзень, але ў меру. Адзін-тры зубочкі за дзень, не больш. Часнок пякучы. Калі есці яго зашмат і не заядаючы, ён можа раздражняць страўнік і біць па печані. 

Перад тым, як есці часнок, растаўчыце яго ці парэжце і пакіньце на 10 хвілін, каб у ім сфарміраваўся аліцын.

У часнаку ёсць і іншыя карысныя рэчывы. Гэта ахаэн, адэназін, аліксін, кверцыцін, скардзін і іншыя. Гэтыя рэчывы падтрымліваюць нашы каранарныя артэрыі, маюць антыбактэрыяльны эфект, дапамагаюць пры дыярэі і хваробах мочавыдзяляльных шляхоў.

Падчас гатавання карысныя ўласцівасці часнаку змяншаюцца.

Каб карысці ад часнаку было больш, рабіце вось так: дадавайце яго ў суп ці боршч проста ў талерку, а не ў каструлю.

У соусы ці плоў часнок можна дадаваць у момант гатоўнасці, калі вы ўжо знялі страву з агню.

Дыетолагі таксама высока ацэньваюць прыём часнаку з кефірам ці натуральным ёгуртам. Вітаміны і аліцын захоўваюцца, у той жа час кісламалочныя прадукты абараняюць стрававод страўнік ад апёку часночным сокам.

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1