«Мы з Марыяй Грыц пачынаем «Мову Нанова»! Гэта будзе «Мова нанова з Кіева» — у Кіеве ў афлайне, а для Рэчыцы (ды іншых гарадоў, вёсак і мястэчак, адкуль да нас прыходзілі наведвальнікі) працягваем анлайн», — напісаў у Фэйсбуку арганізатар курсаў у Рэчыцы, дзе яны праіснавалі пяць гадоў, Андрэй Мядзведзеў.

Першыя заняткі сёння а 19-й гадзіне ў арт-пабе Торвальд на праспекце Лабаноўскага, 119б (ст. м. «Дэмііўска»).

«Будзе цікава і займальна. А яшчэ будуць цудоўныя спевы ад неімавернай Кацярыны Ваданосавай», — паабяцаў Андрэй Мядзведзеў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?